Скачать шаблоны для cms Joomla 3 бесплатно.
Зелёные шаблоны джумла.

Родная мова - тое, што нас аб’ядноўвае і робіць патрыётамі сваёй краіны. Дзень роднай мовы - гэта дзень, калі варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і размаўляць па-беларуску.

Бібліятэкай аграгарадка Іванаўка вырашана было падтрымаць мову дзядоў правядзеннем тэматычнай гадзіны “Беларуская мова - узорная вязь“. “Калі вам хочацца ведаць, як жылі вашы продкі, пра што марылі, звярніцеся да народнай творчасці — люстэрка жыцця народа. Песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і паданні, жарты і загадкі роднага краю... Колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі святла душы таго, хто іх ствараў, — душы працоўнага люду. Давайце разам перанясёмся ў цудоўны свет першароднага мастацтва, аўтар якога — наш беларускі народ” - такія прыветныя словы прагучалі напачатку мерапрыемства. Удзельнікі спаборнічалі ў веданні беларускіх прыказак, жартаў і мясцовага фальклору.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Роднай мовы пералівы”, дзе чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй развіцця беларускай мовы ад стараславянскай да сучаснай. На выставе “Казка побач з намі жыве” бібліятэкар прапанавала чытачам знаёмства з беларускай народнай і аўтарскай казкай.

Уникальная программа снижения веса от Фаберлик.
Новинки косметики фаберлик на faberllena.ru