Скачать шаблоны для cms Joomla 3 бесплатно.
Зелёные шаблоны джумла.

Добрай традыцыяй стала ў дзяржаўнай установе культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна” кожны год праводзіць тыдзень беларускай мовы, мерапрыемствы якога праходзяць на роднай мове і прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы. У 2018 годзе ў межах тыдня мовы “Роднаму слову прызнанне ў каханні!” у цэнтральнай бібліятэцы запланаваны шэраг цікавых і разнастайных мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы. План мерапрыемстваў быў размешчаны на бібліятэчным сайце і інфармацыйным стэндзе,  каб кожны чытач меў магчымасць  загадзя пазнаёміцца з прапанаванымі мерапрыемствамі і выбраць для сябе тое, што па душы.

Прэзентацыя выстаў новых беларускамоўных кніг “Мілагучнае, звонкае, роднае слова…”, “Новае імя ў літаратуры”, “Калі вам да спадобы беларускія аўтары” і выстава-ўшанаванне "Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага" да 125-годдзя пісьменніка адкрылі тыдзень роднай мовы.

Данесці да карыстальнікаў найважнейшыя каштоўнасці роднай мовы, паказаць яе прыгажосць, самабытнасць і непаўторнасць была прызвана акцыя “Рускай мове дай разгрузку- размаўляй па-беларуску!”, якая будзе доўжыцца на працягу тыдня.

Прадоўжыла мерапрыемствы тыдня вечарына беларускай паэзіі ”Любімае роднае слова…!”, якая адбылася па аднаму з маршрутаў мабільнай бібліятэкі  22 лютага 2018 года ў Доме народнай творчасці в. Пятровічы. Пад час вечарыны бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з новым  альманахам “Прыдняпроўе - край талентаў”, звярнулі ўвагу  на кніжную выставу “Мая беларуская родная мова”, на якой былі экспанаваны кнігі і вершы паэтаў, пісьменнікаў-землякоў С.Басуматравай, У.Малевіча, У.Рудзінскага, В.Мілохінай. Гасцям вечарыны была прадстаўлена новая кніга пісьменніка-земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі М.Давідовіча “Падрэзанае крыло”, якая выйшла ў выдавецтве ”Чатыры чвэрці” у 2017 годзе. Кніга закранула душы прысутных сваёй глыбінёй. Гэта споведзь творцы да сваёй малой радзімы-в.Малыя Бортнікі, да якой звяртаецца пісьменнік зноў і зноў у сваіх новых публіцыстычных творах. Як жа сімвалічна ў Год малой радзімы гучаць словы М.Давідовіча ў артыкуле “Слова пра родную вёску”: ”Радзіма вабіць, прыцягвае, яна не на адзін дзень, не на два- назаўсёды!”.

Тыдзень беларускай мовы працягваецца. У межах тыдня для чытачоў будуць праведзены: віктарына “Знаўцы роднай мовы”, літаратурны ранішнік для дзяцей “Мову родную вучуся шанаваць, цаніць, любіць”, творчая сустрэча з паэткай Лілеяй Касцян “Тут Радзімы маёй пачатак”.

Уникальная программа снижения веса от Фаберлик.
Новинки косметики фаберлик на faberllena.ru