Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net

Знамянальную дату ў летапісе гісторыі нашай краіны ўрачыста адзначае цэнтральная раённая бібліятэка. Для многіх пакаленняў нашых суайчыннікаў БССР - гэта ўспамін пра дзяцінства, юнацтва, гэта мары аб светлай і выдатнай будучыні. Цыкл мерапрыемстваў да 100 - гадовага юбілею БССР быў прапанаваны чытачам раённай бібліятэкі: Дзень краязнаўства “Зямля бацькоў – твая зямля”, які пачаўся з гістарычнай гадзіны “Бабруйшчына ў часе” з выкарыстаннем базы дадзеных “Мой край Бабруйшчына”. Юным наведвальнікам бібліятэкі была адрасавана гадзіна радзімазнаўства “Беларусь – краіна маёй будучыні” з цыкла мерапрыемстваў “З любоўю да Беларусі” і медыякруіз “Квітней, Беларусь!”. Наогул, трэба адзначыць, што мерапрыемствы агенцтва аматараў кнігі “Кнігавічок” на 2019 год будуць праходзіць пад знакам Года малой радзімы.

 

У Цэнтры культуры Бабруйскага раёна, у час ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю з дня абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, супрацоўнікі бібліятэкі прэзентавалі выставу літаратуры “БССР: гісторыя даўжынёй у стагоддзе”. На выставе была прадстаўлена навукова-папулярная, дакументальная, мастацкая літаратура, аб'яднаная ў тры раздзелы экспазіцыі. Пралогам да выставы выступіла “Канстытуцыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. Раздзел «Нараджэнне рэспублікі» адлюстроўваў падзеі рэспублікі 1917-1920 гг. У раздзеле экспазіцыі “Час выпрабаванняў і здзяйсненняў”, змяшчаліся кнігі, якія адлюстроўвалі гісторыю Беларусі з моманту абвяшчэння БССР да прыняцця Белавежскага пагаднення, а таксама выданні, прысвечаныя перыяду Вялікай Айчыннай вайны і ўдзелу ў ім беларускага народа, на долю якога выпала шмат нягод і выпрабаванняў.

 

Эпоху БССР у асобах прадстаўлялі выданні, прысвечаныя партыйным і дзяржаўным дзеячам БССР, сярод якіх кніга Э. Г. Ёфэ “Ад Мяснікова да Малафеева. Хто кіраваў БССР “. У выданні змешчаны ўспаміны касманаўтаў, двойчы Герояў Савецкага Саюза Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка, шматразовых алімпійскіх чэмпіёнаў Вольгі Корбут і Аляксандра Мядзведзя.

 

Раздзел выставы "Спадчына для будучыні” быў прысвечаны дасягненням Савецкай Беларусі ў галіне літаратуры і мастацтва. Далёка за межамі сваёй рэспублікі атрымалі прызнанне пісьменнікі Я. Купала, Я. Колас, П. Галавач, В. Быкаў, А. Адамовіч, М. Аўрамчык, мастакі М. Савіцкі, дырыжор М. Фінберг, кампазітары І. Лучанок і Э. Ханок, непаўторны “пясняр” В. Мулявін.

 

На абанеменце бібліятэкі дэманструецца кніжная выстава навінак беларускіх выдавецтваў. Экспазіцыя прадстаўляе кніжную прадукцыю выдавецтваў: “Мастацкая літаратура”, “Беларусь”, “Беларуская навука”, “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, “Вышэйшая школа”, выдавецкага дома “Звязда” і інш. Сярод навінак літаратуры – кнігі па гісторыі Беларусі, мастацтве, спорце, літаратуразнаўстве, фальклоры, мастацкая класічная, дзіцячая і сучасная літаратура.

 

У Цэнтры культуры Бабруйскага раёна, у час ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю з дня абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, супрацоўнікі бібліятэкі прэзентавалі выставу літаратуры “БССР: гісторыя даўжынёй у стагоддзе”. На выставе была прадстаўлена навукова-папулярная, дакументальная, мастацкая літаратура, аб'яднаная ў тры раздзелы экспазіцыі.