Russian Belarusian
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net

У Беларусі 2019 - 2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы. План работы перасоўнай бібліятэкі на бягучы год быў вызначаны з улікам гэтай галоўнай падзеі. Пільную ўвагу бібліятэкары мабільнай бібліятэкі будуць надаваць арганізацыі мерапрыемстваў па ўшанаванню імён вядомых землякоў, прапагандзе літаратурных твораў і творчых работ мясцовых аўтараў, мастакоў, народных умельцаў, праводзіць асветніцкую работу па ахове прыроды роднага краю.

У студзені гэтага года жыхары сямі вёсак маршрутаў Бабруйск-Сычкава і Бабруйск-Пятровічы мелі магчымасць карыстацца паслугамі мабільнай бібліятэкі. Вельмі рады “бібліятэцы на калёсах” юныя карыстальнікі бібліятэкі. Кожная паездка ператвараецца ў маленькае падарожжа па родным прасторам Бабруйшчыны. 19 студзеня 2019 года бібліятэкары зрабілі падарунак для юных чытачоў: прапанавалі 5 кніг пісьменнікаў - землякоў для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Прыемна адзначыць, што кожная кніга знайшла свайго юнага чытача на гэтым маршруце.

Не забылі бібліятэкары ў гэты дзень і шматдзетныя семьі Чайка і Гарох. Усяго ў гэты дзень абслужана кнігай 23 юных карыстальнікаў, выдадзена ім 80 кніг і часопісаў.

Актыўна працуе перасоўная бібліятэка з калектывам Пятровіцкага лясніцтва. Бібліятэкары падрыхтавалі для ахоўнікаў лесу кніжную паліцу “Навінкі літаратуры” і агляд кніг пісьменніка-земляка Алеся Дзятлава, у якіх ён адлюстраваў свае ўражанні маленства ў Пятровічах. Актыўнымі чытачамі мабільнай бібліятэкі з’яўляюцца ляснічы Гайшун Д.І., бухгалтар лясніцтва Мяжэвіч Н.І. і іншыя члены гэтага калектыву. Бібліятэкары з задавальненнем выконваюць заяўкі сваіх чытачоў і ўдзячныя, калі чуюць словы падзякі ад іх.

Ёсць у бібліятэцы і свае пастаянныя чытачы. Гэта пенсіянеры Мацейка Т.М., Гарох С.М., удзельнікі Афганскай вайны Зайцаў М.А. і Кавалёнак П.М., супрацоўнікі Пятровіцкага ФАПа Зяленская А.С. і Лавіцкая В.М. і іншыя жыхары в. Пятровічы.

Прыемна, што чытачы пакідаюць свае водзывы аб рабоце перасоўнай бібліятэкі, дзеляцца ўражаннямі, выказваюць падзяку за стварэнне мабільнай бібліятэкі. З’яўленне станоўчых водзываў - гэта паказчык таго, што работа перасоўнай бібліятэкі неабходна для чытачоў з маланаселеных і аддаленых вёсак Бабруйскага раёна.