Далучыць дзяцей да чытання, арганізаваць і правесці пэўную колькасць творчых сустрэч, прэзентацый новых выданняў і кніг пісьменнікаў – юбіляраў- 2019, экскурсій па бібліятэцы цікавых і грунтоўных даў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі “Добры свет любімых кніг”, які з поспехам прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы ў час веснавых канікул. Усе мерапрыемствы Тыдня будуць праходзіць пад знакам Года малой радзімы.

Адкрыццё Тыдня адбылося 25 сакавіка на базе ДУА “Каменская сярэдняя школа”. Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі і Цэнтра дзіцячай творчасці Бабруйскага раёна падрыхтавалі цікавую і займальную праграму “Бабруйшчына- маё натхненне: літаратурная творчасць нашых землякоў”.

 

Што мне пекны Парыж,

Рым прыгожы і слынны,

Што швейцарскія горы,

старыя Афіны.

Што мне Вена, Мадрыд,

што мне Лондан туманны,

Больш за ўсё я

бацькоўскаму краю адданы!

 

Вершамі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча адкрылі свята супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі. Дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення гэтага свята, адправіліся ў займальнае падарожжа па літаратурнай карце Бабруйскага раёна, пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікаў-землякоў: В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Галавача, М. Аўрамчыка, А. Дзятлава, А. Адамовіча і М.Давідовіча. Для школьнікаў была аформлена яркая і маляўнічая кніжна - ілюстрацыйная выстава "Бабруйшчына літаратурная», на якой былі прадстаўлены партрэты пісьменнікаў-землякоў, іх творы і літаратура аб іх творчай дзейнасці.

Шмат шчаслівых хвілін падарыла дзецям конкурсна – гульнёвая праграма “ Свята ўсіх, хто любіць кнігу, музыку і мастацтва”. прапанаваная педагогамі-арганізатарамі Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна. Усе без выключэння ператварыліся ў «казачнікаў» і дружна склалі сваю казку ў конкурсе «Калабок». Займальная музычная фізхвілінка на матывы беларускіх танцавальных мелодый “З любоўю да роднага краю” з лёгкасцю падняла настрой і дзецям і дарослым. Арганізатары свята не ўпусцілі магчымасці пазнаёміць дзяцей з літаратурнымі навінкамі “Навінкі для чытаек” і прадэманстравалі дзецям цыкл мультыплікацыйных фільмаў па любімым творам.

Адкрыццё Тыдня кнігі, музыкі і тэатра падаравала ўсім удзельнікам мерапрыемства мора станоўчых эмоцый і добры настрой.

Запрашаем усіх жадаючых на мерапрыемствы , якія будуць праходзіць у цэнтральнай бібліятэцы на працягу тыдня з 25.03.2019 па 29.03.2019!